Зiмовыя мелодыi
Зiма пакрыла снегам,
Прыбрала родны лес.
Гучыць пад кожным крокам
Напеў чароўных п`ес.
Iскрыстая дарога
Уецца праз лясок.
Гаспадара ляснога
Ты чуеш галасок.
Чакаюць дома справы,
Ды прыкаваў твой зрок
Магутны i курчавы
Заснежаны дубок.
Душа, у рытме танца,
Мяняе свой настрой.
Гучаць абэрак, сальса
Пяе лясны габой!
Свидетельство о публикации №120010805840