Мая муза

Я заўсёды спадзяюся на лепшае,
Нават, калі зусім становіцца кепска,
Я пішу свае ўсе пачуцці ў вершах,
І крычыць душа, пад гітару спяваючы песні.

Усё навокал - мой кут,  дзе б ні быў я,
Неба сіняе - дах, поле чыстае - мае ложа.
І ўсюды пішу аб усім, пасля каб не забыцца,
Каб памятаваць усё тое, што сэрца трывожыць.

Калі ласка, прыходзь да мяне, у маіх снах і марах,
Я адчую цябе, як ледзь-ледзь ты мяне кранешся,
І знайсці змагу я цябе сярод тысячы твараў,
Стала музай маёй, і заўсёды ты ёй застаешся.


Рецензии