Новый год

Студзень- першы новы дзень,
Усюды ціш, як вымер горад.
Толькі зрэдку ўбачыш цень,
У пошуках свайго ўчора.

Агнямі вокны не гараць,
Гаспадароў будзіць не хочуць.
Машыны на паркоўках спяць,
Ніхто не танчыць, не рагоча.

Здаецца, што і Новы год,
Свае імгненні замарудзіў.
Спыніў ля елак карагод-
Няхай адпачываюць людзі.

З урачыстасцю, як мае быць
Яму наладзілі сустрэчу.
А горад крыху вось паспіць
І зноў пачне гульбу пад вечар.

Палье шампанскае ракой,
У місках знішчацца салаты.
Святочны, радасны настрой
На ноч ізноў пакліча з хатаў.

Каго пад елку ў карагод,
Каго пагоніць у рэстараны.
Бо толькі раз у Новы год,
Ідзе вяселле апантана.

І так да самых, да каляд,
Святочны дух жыве ў народзе.
Што Новы год бязмерна рад
Такой людской, агульнай згодзе!

Бо ладу хоча год заўжды,
Любы- трусіны ці тыгровы
І абаронцам ад бяды
Гатовы быць не толькі словам.

Каб людзі мірнымі жылі,
Дабра і шчасця набывалі.
Штогод каб адпачыць маглі
Сярод марской, салёнай хвалі.

Хоць ў стараннях Новы год,
Ды сам не ведае як будзе!
Ну а таму, гуляй, народ,
І святам радуйцеся людзі!

Ля елак, у хатах, у дварах,
Спявайце, танчыце ўволю!
У гучных буднях і ў снах
Жадайце толькі добрай долі!

Бо сярод зорак увышыні,
Анёлы бачаць усё і чуюць.
І вашы будучыя дні,
Старанна загадзя рыхтуюць!

Хай падрыхтуюць добры лёс,
Як першы дзень, што даў нам студзень!
Заўжды бязвоблачных нябёс,
Жыцця шчаслівага вам, людзі!


Рецензии