Пра рыбалку

Недзе вэрхал, недзе сварка!
Вось з якіх, скажыце, чар
З гаспадаркі на рыбалку
Уцякае гаспадар?
Мае гаплік, мае блешню,
Мае вуды, мае джып.
Едзе, храсне, потым пешшу
Лезе, крочыць ад шашы.
Аж па пахі гразне ў снезе.
Спяць мядзведзі ды бабры.
У кішэні бразг жалеззя –
Батарэйкі, ліхтары.
Цішыня, далёка людзі;
Ні сабак, ані дымкоў.
Рыбы ён няхай здабудзе,
Карасей ды шчупакоў.
Ля лядовае палонкі
Дачакае цеплыні,
На галінкі елкі стромкай
Панавешваўшы агні.
Елцы сорам: елка ў лесе
На Каляды траціць твар.
Елка ззяе на Палессі,
Як чарнобыльскі пажар.
Каб з гірлянды не сагрэцца,
Елка хутаецца ў снег.
Дзівіць дрэўца тое сэрца –
Цяжка любіць чалавек.


Рецензии
О сторожно в зиму эту
Ль да так мало - прямо жуть
Г де-то риск уйти со свету
А дреналином пахнет путь!
И всё же рыбаки такой народ, рискуют даже если хрупок лёд! Вы как заправский рыбак
и это всё на беларускай мове изложили, наверное не раз на Припяти удили. Успехов.


Люциан Величко   23.02.2020 20:01     Заявить о нарушении
И впрямь. Спасибо за предупреждение.

Ольга Маро   23.02.2020 23:15   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.