Надвячоркам

Назіралі зорачкі за мною,
Жмурыў вочы месячык рагаты.
Быў мне гэты жнівень навізною –
Квеценню і водарам  багаты.      

Надвячоркам дзіўным і ласкавым
Я сядзела ціхенька ў альтанцы
З кубачкам бразільскай смачнай кавы,
Гукі ловячы, як рытм у танцы.

Водар захапляў мяне чароўны:
Спелых яблык, сліў, ажын чарнявых…
Дыхала паветрам груддзю поўнай,
У палоне я была духмяным!


Рецензии