Гучыць малiтва у Касцёле вясковым

Гучыць малітва ў Касцёле вясковым,
Каб гора ізноў не было на зямлі.
Малітва гучыць над ракою, над борам,
Каб людзі ўсе ў свеце сябрамі былі.

І хмары на небе, і зоркі не ззяюць.
Пачаўся даўно лістапад на двары.
Анёлы ў нябёсах раптоўна знікаюць
Са з'явай той новай, апошняй зары.

На могілках у вёсцы ціха заўсёды
І вецер гуляе з галінамі дрэў.
Тая малітва ў Касцёле вясковым
Гучыць над магілай як райскі спеў.

Нястомна гучыць і гучыць тая песня
Над лесам, над борам і па ўсёй зямлі.
Пра тое, што будзе калісці і дзесці
Мір і сяброўства заўсёды для ўсіх.


Рецензии