Разв танне

Застылі сосны на пагурку,
Навокал жоўценькі пясочак,
Стаіць хаціна без падмурку,
Шуміць вакол яе лясочак.
Ніхто дзвярэй не адчыняе,
Даўно ніхто тут не гамоніць.
Па небу хмарка праплывае,
Ды ноччу філін плач прыпомніць.
Заснула вечным сном матуля,
Сышлі клопаты і трывогі.
Не жме ўжо пад сэрцам куля,
Забыты цяжкія дарогі.
Па іх прайшла сваё жыццё,
Салдаткай,жонкай-удавой.
За ўзнагароду - небыццё,
Набыты ёй зямны спакой.
Нас песціла і гадавала,
Адна,без бацькі столькі год.
Сама не мела,аддавала,
Каб мы не ведалі турбот.
Прабач,прабач ты нас,матуля,
Што не аддзячалі ў жыцці.
У душы не ставяць караула,
Каб памяць маці зберагчы.


Рецензии