Ля брамы жыцця
У цмяным святле
Блукае яна
У маім дзіўным сне.
Павольна ідзе
І ціха пяе
У маёй галаве,
У вечнай нудзе.
Я бачу яе
У гэтым святле.
Але толькі ў сне
Усё бачна мне.
Скажы жа ты мне:
Ты гэта ці не?
І як мне прайсці
Да брамы у сне?
І моўчкі стаіць,
І ціха глядзіць,
Бо брама жыцця
Агнём ўся гарыць.
Зноў тая туга
Ля брамы жыцця...
І знікла яна,
І брама жыцця...
Свидетельство о публикации №119122905002