Наш радавод Эпiлог
Пад тысячу не меней год,
Але забылi мову продкi
А з мовай знiк i сам народ.
Згубiлi памяць пра дзяржаву,
Якую мелi з даўнiх пор.
Мы памяркоўна вядзём справу,
Наш край другiм праходны двор.
Братамi тых мы называем,
Хто колiсь рэзаў нас, душыў,
Хто забiраў усе, што маем
I суд над воляю вяршыў.
Ды час усё на месцы ставiць
Наступiць i для нас чарод
I мовай роднаю праславiць
Лiцьвiн Лiтву i свой народ!
Свидетельство о публикации №119122904431