Жнiвень
Апошні месяц лета за вакном.
У небе сонца ўсё радзей гуляе,
Зямля ўжо не радуе цяплом.
І набліжэнне восені так блізка,
Даўно паспелі яблыкі ў садах.
Вісяць туманы над зямлёю нізка,
Хаваючы абшары ў палях.
У лесе на балотах журавіны
Гараць жывым каралавым агнём.
І хутка клін у небе жураўліны
На развітанне зноў махне крылом.
Свидетельство о публикации №119122608977