Наш радавод 4

На тым прыйшоў канец прыгнёту,
Што лютаваў, як дзiкi звер
Aб лёсе ўсёй Лiтвы заботу
Магла б узяць тут БНР.

Была патрэба ў адраджэннi
Тых з ВКЛ iдэй i духу
Kаб княства вольнага карэннi
Сталi напрамкам к шчасцю руху.

Бо ад Мiндўга да Альгерда, Як быў няведамы хаўрус,
Свой край мы баранiлi цверда,
Цьвiлi Лiтвa, Жамойць i Русь.

Aд Балтыкi да Чорна мора,
Ад Вязьмы i аж да Днястра
Быў зорны час без слез i гора
I права рымскага пара.

Каб ад агрэсара з  ўсходу
Надзейна княства баранiць,
Прышлося Вiтаўту свабоду
Лiтвы з Ягелам падзялiць.

Сумеснай сiлаю разьбiлi
Ўшчэнт тэўтонаў пад Дуброўна,
Bасалам Мальбарак зрабiлi, Лiтве аброк плацiў ён роўна.

Пад Воршай маскалёў разьбiлi
Так, што Яўропа апiсала,
Той бiтвы ход i як тапiлi
Баяр цара ў Крапiўне ўдала!

У кнiгах па вядзеннi бою
Апiсаны быў дзеяў ход,
Як вёў Астрожскi за сабою
Лiтоўскiх вояў у паход!

Пад Клецкам панялi й татары,
Як продкi ВКЛ любiлi,
Каб мiрна жыць на ўсiм абшары,
Яны iх войска ўшчэнт разьбiлi.

Мы паказалi моц i швэду
I Кiрхгоф здаўся ў палон.
Не засталося там iх следу,
Бо знiклi ў Швэцыю, як сон.

З Лiтвы наш Ян Сабескi III,
Як каралём i Польскiм стаў,
То ў хрысцiянскiм усiм свеце
Яго i папа шанаваў.

Ён з Вены туркаў зняў аблогу,
I войска ўшчэнт разбiў асмана,
Адсек яму на Рым дарогу
I ўратаваў ад мусульмана!

Ды каралi, магнацкi род
Геройства тое не цанiлi,
Бо меней чым праз сотню год
Лiтву з Расiяй падзялiлi.

Распрацавалi мы Статуты,
Людзьмi як правiць пасьпяхова,
Каб сэрцы не няслi атруты,
Каб верылi ў законаў слова.

Бо шляхта, каралi, сяляне-
Яны ўсе перад Богам роўны!
Няхай жа плёнам працы стане -
Найперш Айчыны край чароўны!

Аж два мы выдалi Статуты,
Што ацанiў Напалеон,
Лiцьвiны ж атрымалi путы
I памяркоўнасцi праклён!

Бо на цара ўжо працавалi,
А паднявольнай працы плён
Не ажыўляў iмкнення хвалi,
A гвалцiў мозг, як страшны сон.

Здароўе, праца i свабода -
Даюць нам шчасця пачуццё!
Таму найлепей для народа:
Мець мiж сяброў - сваё жыццё!


Рецензии