Запрашаем на ката
Дубiнцы «ката» спраўляюць,
Час забавы i пацех,
Будзе лiцца дружны смех.
Двойчы ў год вось так бывае,
Моладзь шумна тут гуляе:
Год пачне «катом» вясной
Ды закончыць iм зiмой.
«Кот» на запусты заўсёды,
Не залежыць ад пагоды,
Аддадуць апошнi грош,
Каб быў «кот» у iх харош.
А сям’я «ката» рыхтуе,
Тут нiхто нас не балуе.
Бо работы ёсць для ўсiх,
Хопiць, нават, на траiх.
Ой, турботаў, як жа многа:
Блiскацела каб падлога.
Ззялi шыбы чысцiнёй,
Занавескi - навiзной.
Прыбiрае дзеўка ў хаце,
Вычышчаюцца палацi,
А падлетачкi хлапцы
Дворык ладзяць. Малайцы!
Бо суседкам, як вядзецца,
Дома ў хаце не ўсядзецца,
Зыраць носам па кутах,
З языкамi – проста страх.
Для «ката» ў муцэ патрэба,
Ды не простай, як для хлеба.
Пытляванку падавай,
Яе добра прасявай.
Бацька ў млын паехаў зранку,
Вырабляе пытляванку.
Бо на жорнах не зрабiць,
Нават дзень калi круцiць.
Як з мукой прыедзе ў хату,
Расцалуе дзеўка тату,
Зробiць рошчынку яна
I паставiць ля акна.
Ну а потым вечарочкам
Яна ў рошчынку вяночкам
Дрожджы лье па латаках,
Ды з малiтвай на губах.
Вось з дражджамi асцярожна,
Перасыпаць вам iх можна.
I тады замест «ката» -
Атрымаеш «тра-та-та».
Разрастуцца вусы, вушкi,
Будуць шчокi як пампушкi.
Не патрэбен брыдкi кот!
Каб палохаў наш народ.
Ноч хай рошчына пушыцца.
Толькi б рана не забыцца
Нам пра яйкi i вяршок
Стане цеста, як пушок
А як рошчынку змясiлi,
Потым «коцiка» зляпiлi:
Пастаiць хвiлiнку «кот» -
Нос падправiм ды i рот.
Атрымаўся «кот» румяны,
Падбягае хлопец званы
I кату наперавес
Прывязаў далiкатэс.
Мы на вечар на гулянку
Апранаем вышыванку.
Ноч гудзiм там напралёт,
Залiхвацкi наш народ.
Будзем гучна мы смяяцца,
Сваiх жартаў пацяшацца,
Будзем пець i танцаваць,
Ды на кемнасць правяраць.
А для ўсiх было цiкавым:
Хто тут стане самым бравым,
Узмахнуць хто зможа ў высь
Ды так лёгка, быццам рысь
Кот прывязаны да столi
Ды хiстаецца паволi.
Наганяе апетыт
I азарта каларыт.
На «ката» ўсе пазiраюць,
Кулачкi свае сцiскаюць,
З прымаўленнем па чарзе -
Скок ды скок на качарзе.
Скачуць хлопцы так высока
Паўтараюць для падскока:
«Ад парога да кута,
Я на лысага ката».
А, нарэшце, хто злаўчыўся
Ды за сала захвацiўся,
Атрымаў адразу прыз -
Не дарма ёе сала грыз.
Адкусiў герой наш сала,
Гаспадыня есцi звала.
Пачастункаў, як заўжды,
Стол прагнуўся ад яды.
Мы ката спраўляем сёння,
Бо чакае пост штодзённа,
Напаследак каўбасой
Аб’ядзiмся мы с табой.
Вельмi дружна, каб вы зналi,
Дубiнцы «ката» спраўлялi,
Зберажом дзядоў абрад!
Падтрымайце наш зарад!
Дубiнцы «ката» рыхтуюць -
Змiцер з Юляю кiруюць,
Дапаможа Каляда!
Знаем! Зробяць! Не бяда!
Дубiна вас запрашае,
Бо «ката» свайго спраўляе.
Як i сто гадоў назад
Будзе кожны вам тут рад.
Свидетельство о публикации №119122304566