Паравому Багдану
Напісаць хачу падзяку
Хлопчыку Багдану.
Светлалікім добрым знакам
Стаў мне. Без падману.
Многа зараз наракаюць,
Што не «тыя» дзеці.
Той, хто дрэннае шукае,
Двойчы тым не верце .
Дзеці - лепшае багацце,
Мне заўжды казалі.
Добра ведаю, як маці,
Дзеці ў нас - каралі.
І Багдан расце на дзіва
Сябруком сапраўдным.
І да працы ён руплівы,
І памочнік спраўны.
Дапамог і мне таксама,
Як з нябёс анёлак.
Дзякуй тата! Дзякуй мама!
Сад, бабуля, школа!
Добра выхавалі хлопца,
Справы - лепшы сведка.
Без такіх людзей і сонца
Нам свяціла б рэдка.
Свидетельство о публикации №119122303790