Свая лыжня

У мяне на сэрцы прыкра,
Ад чаго – не адгадаць.
На мой погляд, усё звыкла,
Сэрцу трэба заспяваць.

А яго, як хтось расплюшчыў
Ды балюча зашчыпнуў,
Злосна, злосна паказючыў
I павольна павярнуў.

Падхвацiлася я з месца,
Толькi сэрца ўсё крычыць,
Бо спачатку, як здаецца,
Мне патрэбна адпачыць.

Лыжы хутка падхапiла
I пабегла да лыжнi,
Толькi сэрца не пусцiла:
Ты сваю лепш пралажы.

Прывяла мяне дарога
Дзе нязграбны дуб стаяў,
На галiнках у якога
Зайчык сонечны гуляў.

Там мастак таленавiты
Рад сняжынак рассадзiў,
А праменьчык менавiта
Для iх музыку злажыў.

Перастала маё сэрца
Ўраз кiпець i бушаваць.
Той нязграбны дуб, паверце,
Стаў брыльянтам выглядаць.

Зразумела, што абрыдла,
Таму сэрца i крычыць.
Яно знае, што нязвыкла
Па чужой лыжнi хадзiць.


Рецензии