Наш радавод 2

Як часта ў жыццi бывала,
На сухмень шле Бог непагоду
З iм на Лiтву прыйшла навала
Не з захаду, але з Усходу.

Стась, як каханак Кацярыны,
Быў ёй пасаджаны на трон
I правiць Польшчаю быў вiнны
Яе загадам ва ўнiсон.

Меў паважаць дзядоў законы,
Не касаваць Liberum veta,
Рэформ не ўводзiць - забароны
Суседзi ўвялi на гэта.

Хоць добра быў адукаваны
I парляменту ведаў працу,
Меў халастым быць! А
каханым
Мог дараваць i па палацу.

Ды ўсё ж, нягледзечы на гэта,
Пару рэформаў правялi,
Хаця нязгодныя за гэта
ў Бары паўстанне паднялi.

На сейме чатырохгадовым
Канфесiй ураўняў правы,
Чым вызваў спрэчак выбух новы
I ў грамадстве бой жывы.

Пад маскай веры абароны
Ды замiрэння ў ВКЛ,
Расiя, увёўшы войск калоны,
Кароны здзейснiла падзел.

Дапамаглi ў тым aўстрыякi
I прускi Фрыдрых дапамог,
Што як шалёныя сабакi
Дзялiлi Польшчу, бы пiрог.

Бо ў караля не было ўлады
Не змог князёў ён ўсмiрыць
Сябры-суседзi былi ж рады
Рэч Паспалiтую дзялiць.

Адрокся Стась свае кароны,
Царыцы здаўся ў палон
I знiклi вольнасцi законы,
Як знiк бясследна польскi трон.

I для нашчадкаў Радзiвiла
Настала новая пара
Прапалi гонар, пыха, сiла
У халопаў рускага цара.

Халопам стаў люд паспалiтны,
Рэч паспалiтая - бывай!
Цар выдумаў назоў выбiтны:
Стаў з ВКЛ расейскi край

Паўночна ён заходнiм зваўся
Галеў, дзiчэў, як край усякi.
Геройскiх каранёў сцураўся,
Мы сталi русы цi палякi.

Цяклi вякi. Прапала мова.
Стаў Пецярбург Лiтвы сталiца,
Закон прынялi тэрмiнова,
Як меў люд на Лiтве хрысцiцца.

Прапалi ў шляхты гонар, пыха
Цар ураўняў яе з рабамi.
Нават князям хапiла лiха,
Але ж таго шукалi самi.

Цар вольнасцi душыў парывы
Крывавых слёз лiлося мора
Лiцьвiн не стаў болей шчаслiвы
А зведаў адно толькi гора.

Гiбеў на войнах у акопах
Ды ў руднiках Сiбiры чэзнуў,
Каб адчувала ўся Яўропа,
Што ў цара кулак жалезны.


Рецензии