ду хадой няспешнаю
Іду хадой няспешнаю,
Цмянай невядомасцю абвешаны
У гэты час імпэтна-бешаны.
Чакаючы белай палітры
Крокі мае няроўныя,
Быццам ўцажзіўшы паўлітру,
Іду насупіўшы бровы,
Хадою недазрэла-хітраю.
Чаму,я такі загадкавы?
У вушах мае вершы звіняць
І сабе чамусці не гадка
Сваё,ўзяўшыся перачытаць.
Іду і ніхто не зайдросціць,
Цяжка йсці,калі ты паэт
І табе пісаць давялося,
Добра ведаючы-не мед!
Я іду не адзін дзесятак,
Так абрыдзела,не разбяруся,
Што пячэ з галавы да пятак?
Кто да гэтай справы прымусіў?
Быццам звязаны крэпкімі путамі,
Але вольна трывае душа.
А мо з кімсці мяне пераблыталі?
І цяпер за памылку дрыжаць?
Сам ведаю,што рукасты,
Што пальца ў рот не кладзі,
Што на мне фіялетавы гальштук,
І час адаслаць на Мальдзівы?
Не,браточкі,крыху памарудце,
Сам зыйду,бо таго не мінеш.
Лёс такі,быць у гэтым брудзе,
Нібы,конь скачу па манежу...
Свидетельство о публикации №119122007391