Матулька, мамулька, мама

Калі на душы не спакойна,
Памылкі праходзім і мудрасць.
Ёсць месца, дзе легка і вольна,
Прымаюць заўжды там і любяць.

Імчацца дзесяцягоддзі,
Няўмольна расцём-старэем...
Ёсць сіла адна на свеце,
Мы позна яе разумеем.

Нам часу заужды не хапае,
Усе на бягу, наскокам.
Жар-птушку свалю шукаем,
У далях другіх, далёкіх.

За гэтай жыццёвай гонкай
Мы шмат тых хвілін губляем,
Што можам правесці дома,
Што можам правесці з мамай.

І тут я не выключэнне.
З гэтых "дзіцячых" правіл.
Жыццё, калі прыпякае,
Тады і бягу да мамы.

І добра сама разумею,
Што сіла яе і вера
Ідзе па жыцці са мною,
Ідзе па жыцці даверам.

Мамулька. Матулька. Мама.
Дзякуй за гэту сілу.
Дзякуй за рукі пяшчоты,
Дзякуй, што жыць навучыла.

І сёння я маю гонар
Прынесці табе віншаванні!
Ты тыл мой, мая радзіма,
МАЁ и МЯНЕ пачынанне.

Прымай як заўжды любую,
Любі, сагравай, квітней!
У  восень тваю залатую,
Хай Косю бяжыць хутчэй.


Рецензии