Осеннее

Са  зборніка «Гішторыі  дзеда  Алега».

ВОСЕНЬСКАЕ.

Цякло  скрозь  шкло
дажджамі  змУчанае  неба.
Кот  шмыгануў абмокшы,
па падворку.
Ой, холаду  у  хату  нацякло…
СтарЫм  цяпло  патрэбна…
Я  зараз  печку  натаплю,
стварУ  сабе  уласнае  надвор’е…

Сабака  мой  ляжыць  у  кануры,
з  сараю  куры  не  вылазяць…
Паганкі-хмары  разляглісь  па небу…
ПахОдзіў  певень  па  двары,
хмурЫ…
Цяплее  ў  хаце…
Папіць  гарбаты, разі…
З  мядком,
на  лусце  хлеба…

Заліў  “Цэйлонскі  Хэйліс”  кіпятком,
паціху  ножык  натачыў,
адрэзаў  хлеба,
ды й  мядком  услАсьціў…
Цякуць  паціху  думкі  ручайкОм,
патрэскваюць  паленцы  у  пячЫ,
ад  кубачкА  з  гарбатаю,
сугрЭў  нутру,
й  адгон  напасцям…

Бо, толькі  Богу  ведама,
шчэ  колькі  мне  пажыць…
Хаця ж, здаЕцца, і  пажыў 
нямала…
Сабраў  пакрыху  ураджай,
гарод  прыбраны,
і  бульба  з  мОркваю  ў  падвАле,
цыбуля, 
у  вязАначках,
вісіць,
і  венікі– да бані,
пах  распаўсюдзілі  духмяны…
*+*
Хмурай  майскай  раніцОю  (15.05.2013г.)
 


Рецензии