Калi ты хочаш назiрання - не забудзь аб пакараннi

Фельетон “Калі ты хочаш назірання – не забудзь аб пакаранні…”
Калі апазіцыя падчас выбараў здоляе арганізаваць на выбарчым участку незалежнае назіранне, дык спецорганы адразу ствараюць на ім шматлікую падстаўную назіральную падтанцоўку з шырокімі паўнамоцтвамі і неабсяжнымі магчымасцямі беспакаранага ўздеяння на першых з мэтай дыскрэдытацыі іх працы.

Беларусь у свеце бы як злыдзень,
Дзе галасуюць больш за тыдзень.
Аб тым у свой час дамогся кіраўнік,
Працэс выбарчы каб знік…
Замест яго скрозь імітацыя,
Вакханалія, прастрацыя…
А каб не было шчэ назірання,
Даў скрозь камісіям заданне:
Падстаўную ўвесці падтанцоўку,
Якая здзейсніць усё лоўка
З дапамогай цэрбераў з АМАПу
І міліцыянтаў моцнай лапай –
Змяце з участку тых, хто вольна
Назірае і паводзіць шчэ прыстойна!
– Асобы ж тыя – ўсе з народу!
Даў я ім ва ўсім свабоду:
Цкаваць, чапляцца, па носе біць,
Шапманскім ці вадой абліць,
Абвінаваціць назіральнікаў у п’янцы,
Што ў яго, напэўна, і пранцы…
Таму такіх з участку вон –
Пад с…у шчэ наўздагон,
Бо істотна ў працы замінаюць.
- На Акрэсціна ўсіх! Там іх чакаюць.
Адміністрацыйна скласці пратакол,
Бо цягнуць іх паводзіны на “кол”! -
Б.в., мо, сто прызначыць суд,
Памкненням каб прыйшоў капут.
Разгул адбыўся цемрашальства –
У здавальненні ўсё начальства!
Галасавання вынік прадказальны –
Падтанцоўкі ўдзел тут паказальны:
Назіранне скрозь з участкаў знікла,
А вынікі – яны дзісь звыклы…
Кіраўнік заўсёды тут адзіны.
З палаткі побач і Мальвіны.
Адбыўся выбарчы працэс:
Для “дэмакратыі” – лічы прагрэс!

15 сакавіка 2019 года    Склаў Эльяш Банель.


Рецензии