Пытанне земляку
Цяжкі шлях. Адны абрывы.
Амаль сцежка не відна.
Ці ты быў калі шчаслівы?
Ці твая гэта віна?
Разляцеліся надзеі,
Як пад дубам жалуды...
Кучаравы чуб радзее,
Бляск вачэй - не малады.
Сівізна, як іней, ранні
Абдымае ўжо чало.
Дзе каханне? Спадзяванні?
Дзе згубіў сваё крыло?
Задуменны і маўклівы
Пойдзеш сцежкай палявой.
Апусцелі лес і нівы,
Цяпер восень, сябар твой...
© Copyright:
Анна Атрощенко, 2019
Свидетельство о публикации №119121504839
Рецензии
Вітаю Вас, Ганна! Не спіцца, так хораша птушкі спяваюць за вокнамі, завітала да Вас, можна?)) Перачытваю... І спадзяюся, што восень нашага з вамі земляка будзе ўсё ж такі весялейшай, нават і з адным крылом*) Кажуць жа мудрыя людзі: усё ў нас, у тым, як мы самі да ўсяго ставімся... Цудоўнае ваша слова!!! Вы -мая зорачка!!!
Гарунова Святлана 17.05.2023 05:41
Заявить о нарушении
Дзякую, Святлана, за цеплыню,за шчырыя слоўкі, якія заўсёды неабходныя для творчых людзей... Усяго светлага і прыгожага!
Анна Атрощенко 18.05.2023 00:27
Заявить о нарушении