Жыццёвая фiлязофiя
I шлях, яму належны.
Мы марым у сямнаццаць год
Хутчэй стаць незалежным.
Усё пабачыць i пазнаць
I сьвет дабрэй зрабiць
Так надыходзiць 25
Пара гняздзечка вiць!
Сад пасадзiць, паставiць дом
I нарадзiць дзяцей
Усё iдзе радком-ладком,
Без збояў карацей.
Так ланцужком за годам год
Цякуць за днямi днi
Праблем i спраў неўправарот
I мора мiтусьнi.
I неўпрыкмет знiкае шлях,
Што да кахання вёў,
I стыне сэрца ў грудзях,
Цiшэй струменiць кроў.
Жыццё ляцiць так хутка, жах,
Нiбыта ў дзiўным сне.
Аж сем дзясяткаў на плячах
Ужо несцi трэба мне.
Але i соль у валасах
Не вытравiць жаданне
Прайсцi гадоў юначых шлях
I ўваскрасiць каханне!
Свидетельство о публикации №119121106340