Iду усьцяж рэчкi...
А рэчка, як мора.
Ці то нясе радасьць,
Ці то маё гора.
Зьдзіўляюся цудам,
Наўкола прыгожа.
Ды толькі ў самоце
Нягожа, нягожа.
Вірлівыя содні
Штохвілю грукочаць
У сэрца прадоньне,
Хаваючы вочы.
Хаваючы вусны,
Пагляд і аблічча,
Зь якіх, як спакуса,
Пяшчота крынічыць.
У цёплых далонях,
Сьціскаю надзею,
Што ўзыйдзе на гонях
Каханьня лілея.
І водар ахіне
Ласкавай смугою,
А лёс мне пакіне
Дарогу з табою.
Нясе мяне рэчка
Паміж берагамі
На выспу-сустрэчу
Скрозь содні гадамі.
Свидетельство о публикации №119120904516