Першы снег амаль сышоу...

***
Першы снег амаль сышоў.
З дахаў капае вадзічка.
Не шукаў, але знайшоў
Цябе, птушка-невялічка.

Зараз спіш і бачыш сны,
У якіх не я з табою.
Ты – мой водар, як з вясны,
Як чаромхі, што вясною

Зацвітае, сыпле цвет
На мае й твае далоні.
Толькі для цябе – паэт,
Для цябе – сівыя скроні.

Я дыхнуць баюся. Спі.
Хай табе прысніцца лета.
Толькі сон не прапусці,
Хоць у ім няма паэта…

05. 12. 2019 г.


Рецензии