Тваё
лясы і вёскі
тваё страшэннае аблічча,
Каліноўскі!
У ператрусе душ
сучаснай Беларусі
я ні вачэй тваех, ні вуснаў
не баюся.
Перад табою, сцяўшы меч,
стаю я роўна.
Не баючыся варажнечы,
помсты кроўнай.
Не спадзяваюся ні крыўды,
ні пагарды,
мой продак, носьбіт
справядлівасці і праўды.
Шукаю позірку сяброў,
ды сэрца плача —
мне за табою ганарова
быць нябачнай.
Хвіліну нельга наталіць,
як ёсць, ліхую.
Мо я табе
сваю маўклівасць
ахвярую.
Свидетельство о публикации №119120400268