Снежань, ранiца. Мне добра...

***
Снежань, раніца. Мне добра,
Што цябе душой люблю.
Ты мой самы светлы вобраз.
Як Хрыста, цябе малю:

Спі, ўставаць пака не трэба.
Я як-небудзь сам, пішу…
Зелянее быццам неба?
Хіба з ім і саграшу.

Зноў любуюся табою…
Ты прабач мне плач начны.
Так бы й цёк з табой ракою,
Бераг лёсу мой рачны.

4 снежня 2019 г.


Рецензии