Святочнае

Ёсць у нас такое свята,
Што чакаем цэлы год.
Задуменны ходзіць тата,
Маці дык наадварот.

Нешта ўсё мяркуе ў печы,
Снега занач намяло.
Тата санкі ўзяў дарэчы
І пакрочыў за сяло.

"Ты куды?"- спытаў я тату,
Ўсміхнуўся, прамаўчаў.
"Маці клікала ў хату"-
Больш нічога не сказаў.

Але мне і казаць не трэба:
Ён за ёлкаю пайшоў.
Ўзяў кавалак сала, хлеба,
Потым скажа ад зайцоў.

Прынясе нам прыгажуню
І такі па хаце пах!
У трыногу ёлку ўсуне,
Каб трымалась на нагах...

Потым сам хадзіў за ёлкай,
Калі з сынам, калі не.
І гады нібы іголкі,
Ціха сыпалісь з мяне.

Колькі год чакаў спаткання,
З прыгажуняю сваёй?
Ды рашыў аднойчы ўранні:
Трэба мець яе раднёй.

У лес паехаў на Радзіму,
Адшукаўшы ў гушчары.
Ёлку нёс ужо ў машыну,
Падарункам дзетвары.

Пасадзілі каля хаты,
Хай расце і кожны год,
Сустракаць мы будам рады
І вадзіць тут харавод.

Ёлка ўжо вышэй за хату,
І ляшчына побач з ёй.
І мы зной сабрацца рады,
У двары сваёй сямьёй.

Новый год гарыць агнямі,
Нібы казка: ёлка-снег.
Дед мароз тут разам з намі,
Падарункаў цэлы мех!

Вось і празднік, вось і свята,
З Новым годам, у добры час!
Разумее толькі тата,
Колькі іх збярог для нас.

Дык давайце сёння з лесу,
Прывязем у кожны двор,
Ды пасадзім там прынцэсу,
Хай расце да самых зор!

Колькі ёлак застанецца
На ўзлеску, ў лясу?
Снег растане- снег у сэрцы,
Збераглі зямлі красу!


Рецензии