только ты у меня
Раскідаюць нас, запаралеляць
І заўчасна да слёз паклікаюць.
Паміж намі цяпер не поле –
Набрынялыя словы болю
Ды маўчанне тваё вялікае.
Праз цябе ўсё становіцца большым
(захапляйся, любуйся і бойся)!
Проста ў рэчы жыццё ўдыхаеш ты...
А сягоння стаміўся ўласна
Ад маёй няпрошанай ласкі -
Ўсё разбурыш і не ўтрымаешся.
Пад паглядам тваім - суцешаны
Ўвесь сусвет
палягае
ў вершы… Я
спасцігаю намыслы Божыя
Праз сузор’і
тваіх радзімак!..
Толькі я
у цябе
з няпрошаных...
Толькі ты
у мяне
адзіны!..
Свидетельство о публикации №119120110672