Подругам молодости

Мае сяброўкі маладосці,
Куды шляхі вас завялі?
Раз'ехаліся, нібы госці
З бацькоўскай, матчынай зямлі.

Хоць у душах нашых адгалоскі
Дасюль нястрымана гучаць.
А цёплы подых роднай вёскі
 І на адлегласці чуваць!

Ці часта  памяць вас трывожыць?
Ці клічуць ранкам пятухі?
І ці прыводзяць раздарожжы,
Пад цень пакрыўленай страхі?

Былі часы гудзела вёска,
Дзяцей, юнацтва, не злічыць.
Сярод таполяў і бярозкаў,
Было ўсім прывольна жыць!

На тыдні шчыра працавалі,
А па суботах ногі ў рух.
На танцах у клубе адбівалі,
Што аж захоплівала дух.

Спатканні, першае каханне,
Начныя зоркі- ліхтары.
А салаўіны спеў на ранні
Будзіў вясковыя двары.

Усход барвовы і зямліца
Амыта чыстаю расой.
Ну як было не захапіцца
Чароўнай, ранкавай красой?

Духмяны водар сырадою,
Што люд здароўем надзяляў.
Прастор, аблашчаны душою,
Такім далёкім, блізкім стаў.

Ніколі крык душы не змоўкне,
І будзе зноў вяртаць назад
Да вас, вясковыя сяброўкі,
Да тых гарэзлівых дзяўчат.
Якімі мы былі калісці,
І хоць гадочкі не вярнуць-
Сыйшлі як восеньскае лісце,
Ды мроі не даюць заснуць.

І будзяць часам сярод ночы,
Вяртаюць зноў у маладосць.
Вось толькі стомленыя вочы
Сцвярджаюць- старасць нам не госць.

Няма дзяўчат больш русакосых,
Бо скрала косы сівізна.
Не мыюць ранкам ногі росы,
Каханне выпіта да дна.

Пусцеюць матчыныя хаты,
І толькі сны вядуць туды,
Дзе гаманлівыя дзяўчаты,
Дзе мы сяброўкі назаўжды...


Рецензии