Дождж iдзе. Сабакi брэшуць...
Дождж ідзе. Сабакі брэшуць.
З комінаў дымы ляцяць.
Гэта хмары неба чэшуць,
Каб к зіме яго прыбраць.
Каб было яно прыгожым,
Без дажджоў, каб сіні дым
Болей неба не трывожыў,
Праз яго у космас плыў.
Я сяджу пад домам ціха.
Я чакаю твой прыезд.
Неба – шэрая ваўчыха –
Папаўзло туды, дзе Брэст.
Там цягнік спыніўся раптам.
Сэрца зноў тух-тух, тух-тух,
Узбудзілася, як атам,
Каб падняць мне творчы дух.
30. 11. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119113001268