Жартоунае

"Не там баліць"- казала сённі жонка,
На кашаль мой знаходзячы адказ.
"Ірвецца любы там, дзе вельмі тонка,
А ты калі памераць-у самы раз.

Каб хто паклікаў- бег бы на сустрэчу,
Твар пагаліўшы- быў бы як жаніх!
З бібліятэкі хтось званіў, дарэчы,
Ты не забыўся, спадзяюсь, на іх?".

Ну, што тут скажаш- не не знойдзеш слова,
Спрачаца з жонкай- марна траціць час.
А можа кашаль мой і ёсць прадмова,
Каб вершы недзе зноў чытаць для Вас?

"Пайду"- кажу:"Патрэбен калі клічуць",
І жонка ўсміхнецца ўжо без зла.
А пра сябе ў думках можа лічыць,
Што не ўтрымаць на прывязі "казла".


Рецензии