Дзе ты? На працу збiраешся сумна...
Дзе ты? На працу збіраешся сумна?
Корміш ката? Паліто апранаеш?
Коцік таксама – таварыш разумны.
Ты й без мяне гэта ведаеш, знаеш…
Ведаеш, я б не пайшоў лістападам
Без паліто у халодную ноч,
Каб не свяціў тады месяц над садам
Поўны, як соллю – бязмеж маіх воч…
Я б не пайшоў, калі б месяц над садам
Мне не сказаў, што пара мне ісці…
Ты мне прабач, што не стаў зарападам
Я у тваім пацямнелым жыцці…
Ты мне прабач… Ну, збірайся, збірайся!
Коцік? Не бойся! Ён будзе чакаць!
Толькі не трэба, ні-ко-лі не кайся,
Што мне прыйшлося прытулку шукаць…
28 лістапада 2019 г.
Свидетельство о публикации №119112802320