Загараюцца у хатах агнi...
Загараюцца ў хатах агні,
Набліжаюцца ранне і вецер.
Пралятаюць кароткія дні
У вялікім і сонечным свеце.
У вялікім і сонечным свеце
Загараюцца ў хатах агні –
Дзе ў зіме, а дзе, можа, і ў леце.
А ты ў вочы мае зазірні,
Нібы ў свеце з табою адны,
У вялікім і сонечным свеце.
Пралятаюць кароткія дні,
І жыццё праляціць, нібы вецер.
А ты ласку маю не гані,
Дзе ты лепшую знойдзеш на свеце?
Дзе ты лепшую знойдзеш на свеце?
Ты у вочы мае зазірні,
Каб адчуць у душы маёй квецень,
Што лагодзіць сумесныя дні,
Нібы ранне вясковае – вецер…
28 лістапада 2019 г., у 5.20 раніцы.
Свидетельство о публикации №119112801149