К. Симонов Атака на белорусском языке
"Атака"
Калі ты па свістку, па знаку,
Устаў на стоптаным снягу,
Гатоў ты кінуцца ў атаку,
Вінтоўку ўскінуў на бягу,
Якой утульнай тут здаецца
Табе халодная зямля,
У памяці ўсё застаецца:
Прымерзлае кавыль-трава,
І ледзь заўважныя пагоркі,
Разрываў дымныя сляды,
Шчапоць рассыпанай махоркі
Ды льдзінкі вылітай вады.
Здавалася, каб адарвацца,
Рук мала — трэба крылаў два.
Калі тут легчы, ды застацца —
Зямля бы крэпасцю была.
Хай снег мяце, хай вецер гоніць,
Няхай ляжаць тут ночы, дні.
Зямля. Цябе і абароніць.
Мацней туліся да зямлі.
Ты гэтым думкам прагна верыў
Секунду з чвэрцю, а пака
Сам даўжыню ім не адмераў
Гуканнем ротнага свістка.
Калі асекся гук кароткі,
У міг няўлоўны той, што ты
Сваёю цяжкаю паходкай
Пабег па снезе напрасткі.
І засталася сіла ветру,
Ды грузны крок па цаліне,
Апошніх тыя трыццаць метраў,
Жыццё са смерцю нараўне!
Свидетельство о публикации №119112707986