Лiстападаускiм туманам...
Лістападаўскім туманам
Ахіліла ўсё навокал,
Незаўважна наплывае
Вечар ранні, як жыццё,
Што так хутка наплывае
На няшчасце-маладосць.
Я твае цалую пальцы
Недзе там у змроку цёплым,
Дзе цяпер ты ўспамінаеш
Хрыплы голас мой і любіш
Нашы ночы лістапада
Шэсць гадоў таму назад.
Я твае цалую вочы,
Вейкі воч тваіх закрытых.
Ах, якая была восень,
Як ляцелі нашы ночы,
Як ляцелі нашы дні.
Я хачу, каб вечна слодыч
З горыччу каліны спелай
Засталіся ў маім сэрцы…
Засталіся ў тваім сэрцы…
Лістападаўскім туманам
Ахіліла ўсё навокал…
Незаўважна наплывае
Нашай восені святло.
27. 11. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119112707004