Надвячоркам стынуць рукi у чарэшань...
Надвячоркам стынуць рукі у чарэшань.
Грэшны, што чарэшні я не уцяпліў.
Колькі праспявалі мне вясновых песень,
Колькі асалоды я з тых песень піў!
Грэшны, што чарэшням не накрыў я ногі
Лісцейкам апалым жоўта-залатым.
Бо чарэшні знаюць ўсе мае дарогі,
Пра сваё каханне я расказваў ім.
Колькі праспявалі вы мне весніх песень
На матыў кахання, на вясны матыў!
Надвячоркам стынуць рукі у чарэшань.
Грэшны, што чарэшні я не уцяпліў…
26. 11. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119112608216