Залаты, як белы лебедзь...

***
Залаты, як белы лебедзь
У праменях залатых,
Дзень кахання, дзень пабеды
Над памылкамі жывых.

Прабачэння дзень і меры,
Якой мераецца грэх.
Дзень гармоніі і веры
У цнатлівы першы снег.

Дзень ахвяры і адказу
Ад наноснага ў жыцці.
Дзень рашэння, каб адразу
У святыя перайсці.

Ў гэты дзень я сузіраю
І вучуся, каб дарыць
Людзям радасці – без краю,
Людзям радасці – любіць.

І таму я чышчу хату
І мяту ў сваёй душы,
Каб стаць лебедзем крылатым
Ў блаславёнае глушы.

26 лістапада 2019 г.


Рецензии