Я б хацеу з табой жыць у краiне марской...

***
Я б хацеў з табой жыць у краіне марской
І кахаць цябе моцна, ой, моцна!
Я б хацеў падарыць твайму сэрцу спакой,
Майго сэрца чароўная восень!

Я б хацеў цалаваць твае сціплыя вусны,
Я б хацеў засынаць у цябе на грудзях,
Я б хацеў падарыць табе восені вусціш,
Я б хацеў адабраць твой няправільны страх,
Што ў краіне марской стаў бы жыць не з табой…

Я б хацеў з табой жыць у краіне марской
І кахаць цябе моцна, ой, моцна!
Я б хацеў падарыць твайму сэрцу спакой,
Маёй восені светлая просінь!

22. 11. 2019 г.


Рецензии