I радасцю поyнiць цябе i журбой

Навошта кажу тыя вершы дзе слезы,
Бягуць нібы ўвесну бярозавы сок.
Дзе зноў салавейка, схаваўшыся ў лозы,
Выводзіць матыў, нібы той пастушок.

Жалейка зайграе - душа распахнецца,
І рушыць былое ў сэрца гурбой.
Дзе кожны ўспамін - прыадкрытая дзверца
І радасцю поўніць цябе і журбой.

Унукі смяюцца - ім смешна дый годзе,
Узрост яшчэ той, дзе ніякай тугі.
Ад вёскі... тры хаты стаяць пры дарозе,
Ды рэдзенька так, нібы ў лузе стагі.

Шукаеш ужо не сцяжынкі - дарогі,
Па дрэвах, што век дажываюць тут свой.
І нібы ўрастаюць у дол гэты ногі
І дорыць  паветра гаючы напой.

Год колькі мінула,а памяць нязгасла,
Ўсё тчэ той рушнік - запавет сваякоў.
Злучыўшы мінулае з сёняшнім праслам,
Жыве да Радзімы святая любоў!


Рецензии