Калi працую
Тым сталом, куды засеў шчэ ранкам.
Дзе частуюць вершы то рублём,
То знаёмай дзіркай ад баранка.
Легкія- нібы бавоўны пух,
Лоўка скачуць вершы па паперы.
Вось яны- чытаешь- сцісне дух,
Колькі ў іх жадання, колькі веры!
Ды не ўсё на той цудоўны лад,
Ёсць такія, нібы воз на ўзгорак.
Кінуць іх- пайсці сабе назад,
Ды сумленна вочы зноў да зорак.
Я пытаю - ці патрэбны мне,
Гэткія пачуццяў намаганні.
Калі рыфма будзіць і ў ва сне,
Калі зноў кругом адны пытанні...
Трэба ўстаць, зрабіўшы перарыў,
Нешта з,есці- час даўно абеду...
Скажа нехта потым:"Ён тварыў!"
І з падзякай ўсміхнецца дзеду.
Свидетельство о публикации №119112408105