Гляджу на iкону, што ты падарыу...

***
                Лепшаму  сябру Алегу Выглазаву

Гляджу на ікону, што ты падарыў.
Відаць, ты таксама кагосьці любіў,
Як сёння й заўсёды люблю я свабоду.
Гляджу на ікону: ты боскага роду.
Таксама відаць, што з сям’і старавераў.
Табе я, як колісь, і верыў, і веру.
Жадаю табе, каб пажыў ты на свеце,
Ва ўнучкі тваёй каб з’явіліся дзеці.
А вочы ў яе, у Карынкі маленькай,
Нібыта твае, і як там на іконе,
Што так вылучаюцца нават на фоне
Аклада яе, як твой зрок, залатога.
Бо вочы ў цябе, як у нашага Бога.

24 лістапада 2019 г.


Рецензии