Вандроунiк

Дзень добры табе вандроўнік
Шукалі твой след доўгі час
Ты доўга бадзяўся ў мінулым
Заходзь калі ласка да нас.

Вітаю цябе вандроўнік
Сядай пра сябе раскажы
Пра зоркі якія ты бачыў
Калі там ляжаў на мяжы.

Прыпеў:

Праз лес, балота
Праз лясны ручай
Праз дождж, турботу
Праз прывідны рай
Праз перашкоды
На тваём шляху
Табе мы рады
Нарэшце ты дайшоў.

Вітаю цябе вандроўнік
Вітаю сяброў усіх тваіх
Што разам з табою палеглі
Падобна як тузін святых.

Вітаю цябе вандроўнік
Ты нібы кругі па вадзе
Падобны на малы каменьчык
Усіх усхваляваў па чарзе.

Дабранач табе вандроўнік
Прабач за памылкі і нам
Цяпер твае месца не горка
Дзе раніцай толькі туман.


Рецензии
Александр, какие душевные, близкие нашим русским душам, песни, которые я у Вас прочла. Дай Бог сябрам благополучия и счастья!

Роза Дальвадорец   29.01.2020 15:07     Заявить о нарушении
Спасибо, несколько песен есть на Ютубе уже исполненных.

Александр Михан   30.01.2020 10:46   Заявить о нарушении