Сёння мамiн ручнiчок знайшоу...
Сёння мамін ручнічок знайшоў, –
Ўсё, што мне ад мамы засталося…
Як з жывой, размову з ёй павёў,
Ўспаміналі, як калісь жылося…
Бацька рана на той свет пайшоў.
На вайне быў, потым гэты верад…
Ручніком накрыла мама стол,
І панеслі ўжо – нагамі ўперад…
Снежань быў халодны, як душа
Татава, што на марозе стыла…
На ўсе рукі быў: праўша, ляўша…
Мо, за гэта мама палюбіла?
Так жылі: карова, мама, я…
Потым летам здохла і кароўка…
Вось і ўся паэзія мая,
Выбачайце, калі што не лоўка…
Мама працавала дзень пры дні:
То на гной, то буракі палола…
Без каровы ўжо жылі, адны,
Значыцца, такая наша доля.
Сёння мамін ручнічок дастаў…
Як прыгожа мама вышывала!
Тут і кветкі між зялёных траў,
І жыццё, што працай малявала…
23. 11. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119112302030