Вымiрае вёска Беларусi...
Вымірае вёска Беларусі,
Бо ні працы, ні людзей няма.
І ляцяць самотна ў вырай гусі.
Можа б засталіся, ды – зіма!
Часта ў вёсцы – ні адной кароўкі
Ды адзін прыпынак – хочаш, едзь!
Удавіцца, ды няма вяроўкі!
Застаецца – толькі песні пець.
Пенсія ратуе, не заробіш...
Памагчы – каго ты пазавеш?
І здароўе – панская хвароба:
Ці жывы, ці мёртвы, а жывеш…
І стаяць пакінутыя хаткі…
Тут палацаў зроду не было!
Паўміралі бедныя салдаткі,
Вымірае, знішчана сяло…
Школы ўсе даўно пазакрывалі,
І маю “пад бізнес” прадаюць…
У хаціне Бандарэнкі Валі
Бабы песні болей не пяюць...
Недзе там у бацькі над магілай
Белыя бярозы, як абрус…
Не пазнаць мне Беларусі мілай,
Вымірае наша Беларусь…
22. 11. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119112207415