На золаку ззяе калiна агнём...

***
На золаку ззяе каліна агнём.
Якое марознае сёння світанне!
Мой мілы пасёлак, мой сад і мой дом,
Маё жыватворнае белае ранне!

На досвітку крылы расправіць зара
Над Свята-Ільінскаю сіняй царквою…
Тады разумею: жыву не дарма,
Бо ёсць яшчэ Бог над маёй галавою!

22. 11. 2019 г., Радашковічы


Рецензии