З усходу дзьме халодны вецер...
З усходу дзьме халодны вецер…
Дрыжыць душа, як лісцік, шпарка…
О, Божа, які доўгі вечар!
І не заснуць… Хіба заварка
Даволі моцная, ці вецер
Мне не дае заснуць? Баюся,
Калі засну на гэтым свеце,
На тым наўрад ужо прачнуся…
21 лістапада 2019 г.
Свидетельство о публикации №119112109479