Гораду Жодзiна
Адзін ён такі на планеце.
Квітнець яму шмат вякоў.
Мой горад праменьчыкам свеціць
Машынабудаўнікоў!
Завод – наш сапраўдны асілак!
Ён працай жыве што год.
“БелАЗ” – гэта гонар і сіла, –
Дзяржавы маёй аплот!
Мой горад расце, прыгажэе,
Шчабеча вакол дзятва,
Красуюць будынкі, алеі,
Ласкава глядзіць царква.
Тут зоркі гараць над Плісою –
Дзяцінства майго ракой,
Нібыта гамоняць са мною,
Душы надаюць спакой.
Зялёны, утульны, квяцісты,
І родны ён мне такі!
Пад сонцам жывым, прамяністым
Ён будзе стаяць вякі!
Свидетельство о публикации №119112003611