Стансы да Марго
тым больш,барані бог,перапяваць
якога-небудзь Бродскага ў запале
ці там паводле Коласа шаптаць,
і то ледзь-ледзь і на кароткіх хвалях...
Таму,як і раней,скажу я ўслых
і голасам уласным як ніколі,
я ўрэжу барытонам так паддых,
што ў печках згаснуць палкія вугольлі...
Няма прыгоды пяты раз ісьці
і браць удзел як-быццам бы ў абраньні.
Не,лепш пакінуць іх сам-насам у трысьці,
хай між сабой там шамацяць дараньня.
Ігнор,няўдзел,байкот, этсэтэра...
Плывём мы ў іншы бок,мяняем галсы.
Абрыдла нам усходняя сястра
і ейныя крамлёўскія парнасы.
Нядзельным ранкам ірвану ў лясы,
тым больш калі надвор'е паспрыяе,
ня трэба марыць аб няісным раі,
турбуючы сівыя валасы
на макаўцы.Лес ведае пра ўсё,
у ім ты ставіш росьпісы нагамі
на мокрае ігліцы і ў імхах.
Ты будзеш праставаць у ім кругамі
і нават можаш там заначаваць,
разьвёўшы палымцо пад мужным дубам.
А ноччу схамянесься ты,сукубам
у сьне спужаны.Кінеш трэску ў жар,
і раптам у душы аркестар трубны
зайграе маршава прэлюдыю Стажар.
Ігнор,байкот,няўдзел і да таго
падобнае - тут не бракуе словаў...
Пайшліце ў лес,цудоўная Марго,
там нас чакаюць восеньскія ловы!..
2 кастрычніка 2015-га,Менск
Свидетельство о публикации №119111905055