Маюць гэтыя сусьветы...

Маюць гэтыя сусьветы
Мноствы сонцаў і зямель,
Шлюць няспынна, праз парсекі,
Закліканьні нам свае,

А зямныя чалавекі
З Зямлёй рады не знайдуць:
Смокчуць нетры яе, рэкі,
Зграяй воўчаю ідуць.

Глум і гвалт  -  зямная доля,
Зьвяз супольный  -  не жыве…
Зачарованае кола,
Зямлёй зьвязаных людзей!

Маюць гэтыя сусьветы
Мноствы сонцаў і зямель,
Шлюць няспынна, праз парсекі,
Закліканьні нам свае…
-26.05.19.
Сёньня, толькі што, хвілін пяць назад, пабачыў матэора з
тлустным дымным шлейфам, прыблізна прыляцеў з боку
сузор’я Арыёна.
Вось яно і  ,,закліканьне,,!
                -17.11.19.


Рецензии