Нiбы човен з вачамi, плыве лiстапад...

***
Нібы човен з вачамі, плыве лістапад
Адзінокаму беламу снежню насустрач.
А пад ім – мой пабелены, белы мой сад,
І жыцця майго белага сумны мой вусціш.

Нібы човен з вачамі, глядзіць лістапад
На пабелены сад мой – жыцця майго вусціш.
І, нібыта крыштальны, мой свеціцца сад
І, здаецца, ідзе майму сэрцу насустрач.

16. 11. 2019 г.


Рецензии