Забываюцца словы, прахнеюць...
Ды Радзіма на сьвеце адна,
Між тарфяных балотаў і глея
Яе супесі йдзе баразна,
Забываюцца словы, як сон мой,
Іх шукаю - у адказ цішыня,
Над Радзімай лятаю лясною,
Дзе краіна дзяцінства была,
Нараджаю не верш - дзьмухавіну
Ад бязважкай сумоты свае,
Да адной, да старонкі адзінай,
Дзе Радзіма бязьмежна жыве.
-07.05.19.
Свидетельство о публикации №119111601539